:

Аб галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

03.02.2022 г.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2022 г. № 14 на 27 лютага 2022 г. прызначаны рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

На рэспубліканскі рэферэндум для прыняцця рашэння выносіцца наступнае пытанне: «Ці прымаеце Вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».

Рашэнне, прынятае рэспубліканскім рэферэндумам, уступіць у сілу праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання, будзе мець абавязковую сілу і з'яўляцца неад'емнай часткай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Ва ўмовах высокай дынамікі росту колькасці захворванняў каранавіруснай інфекцыяй у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, у тым ліку ў гг. Берліне і Мюнхене, дзе размешчаны Пасольства і Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, і з улікам аб'ектыўнай адсутнасці магчымасці забяспечыць у належнай меры эпідэміялагічную бяспеку грамадзян у ходзе працэсу галасавання, на падставе Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і палажэнняў Пастановы Цэнтральнай выбарчай камісіі ад 21 студзеня 2022 г. № 2 «Аб растлумачэнні парадку прымянення палажэнняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні фарміравання камісій па рэферэндуму» прыняты рашэнні не ўтвараць участкі для галасавання на тэрыторыі ФРГ.

Беларускія грамадзяне, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Германіі, маюць магчымасць прыняць удзел у галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме, у тым ліку ў датэрміновым галасаванні ў перыяд з 22 па 26 лютага 2022 г. уключна, непасрэдна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці