:

Супрацоўніцтва ў галіне культуры і захавання гістарычнай памяці

Супрацоўніцтва ў галіне культуры

Беларусь і Германію аб'ядноўваюць глыбокія гістарычныя і культурныя сувязі. З часоў Адраджэння абедзве краіны знаходзіліся ў агульнай еўрапейскай культурнай прасторы. Паказальна, што ў 2017 годзе 500-годдзе Рэфармацыі ў Германіі супала з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання – выданнем першай кнігі беларускім асветнікам і гуманістам Францыскам Скарынам. 

У апошнія гады беларускія кнігавыдавецкія арганізацыі на рэгулярнай аснове прымалі ўдзел ва Франкфурцкім кніжным кірмашы. У найбуйнейшых германскіх бібліятэках знаходзяцца калекцыі беларускіх выданняў, якія былі прадстаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. 

Супрацоўніцтва ў сферы культуры дазваляе беларускім і германскім грамадзянам азнаёміцца з багатай культурнай спадчынай дзвюх краін і спрыяе ўмацванню грамадскага ўзаемаразумення. У ФРГ праходзяць выставы беларускіх мастакоў, музыкі, тэатральныя трупы, стваральнікі фільмаў з Беларусі прымалі ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў Германіі.

80-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Віртуальная фотавыстава «Беларусь непераможная»

Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах у красавіку-маі 2024 г.

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Асаблівая ўвага нададзена ўшанаванню памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Спецыяльны праект БелТА, Генеральнай пракуратуры і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За пячаткай памяці»

Беларусь і гістарычная адказнасць Германіі

Інфармацыя Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці