Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва
Беларуска-германскае ўзаемадзеянне ў сферы навукі і тэхналогій грунтуецца на палажэннях міжурадавага Дагавора аб развіцці шырокамаштабнага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, прамысловасці, навукі і тэхнікі (8 лістапада 1993 г.) і Сумеснай заявы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і тэхналогій ФРГ аб арганізацыі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва (18 сакавіка 1996 г.).
Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж буйнейшымі навуковымі арганізацыямі дзвюх краін – Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нямецкім навукова-даследчым таварыствам (1997 год), Фондам імя А.Гумбальдта (1998 год), Асацыяцыяй прамысловых даследчых аб’яднанняў “Ота фон Герыке” (2003 год).
У апошнія гады ажыццяўлялася актыўнае супрацоўніцтва з навукова-даследчымі арганізацыямі Таварыства імя Макса Планка і Таварыства імя Фраўнгофера.
Важнымі сферамі сумесных навуковых даследаванняў з'яўляюцца медыцына, энергазберагальныя і біятэхналогіі, экалогія, выкарыстанне мясцовых узнаўляемых крыніц энергіі.
Створана двухбаковая Беларуска-германская рабочая група па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
У 2021 годзе аб’ём экспарту ў Германію беларускіх навуковых паслуг склаў 840,8 тыс. долараў ЗША. Пры гэтым станоўчае сальда склалася ў памеры 714,7 тыс. долараў.